Нацыянальны мастацкі музей адкрыў філіял на праспекце Незалежнасці
Нацыянальны мастацкі зараз і на праспекце Незалежнасці. Галоўная карцінная галерэя адкрыла новы філіял штогадовай акцыяй "Вераснёвая ноч" да Дня горада. У выставачнай зале на праспекце Незалежнасці таксама пачала працу экспазіцыя "Выбранае: жывапіс, графіка, скульптура" са збору музея.
Ірына Мацяс, гендырэктар Нацыянальнага мастацкага музея:
"Гэта прастора задумана для таго, каб тут праводзіць выдатныя, цікавыя праекты як выставачныя, так і лекцыйныя. У Дзень горада мы вырашылі адкрыць гэты корпус з лекцыі Галіны Левінай, якая прысвячае яе свайму бацьку - выдатнаму архітэктару горада Мінска Леаніду Левіну. Па волі лёсу аказалася, што ў гэтым месцы знаходзіліся яго майстэрні ў 90-я гады".
Яшчэ адным падарункам знатакам мастацтва стаў жывы канцэрт. У новым выставачным корпусе выступіў дуэт віяланчэлі і фартэпіяна. Наведаць Мастацкі па новым адрасе можна бясплатна да 20 верасня.







