Рамеснікі з 20 рэгіёнаў Расіі прадставілі работы на "Славянскім базары ў Віцебску"
У горадзе прадстаўлены работы рамеснікаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Смаленска, Пскова, Тальяці, Кастрамы, Дагестана, Кабардзіна-Балкарыі і больш чым з 20 рэгіёнаў РФ
Сэрца славянскага свету ў фестывальным рытме б’ецца ў горадзе на Заходняй Дзвіне. Сёння, 19 ліпеня, адбудзецца афіцыйная цырымонія закрыцця "Славянскага базару ў Віцебску". Ужо на працягу некалькіх дзён паўночная сталіца Беларусі - адзіная інтэрактыўная пляцоўка, якая збірае дзясяткі тысяч гасцей з розных краін. Жыхары горада фэстуюць ужо каторы дзень - весялосць дні і ночы напралёт, таму горад прачынаецца толькі бліжэй да поўдня.
У гістарычным цэнтры ўжо збіраюцца госці, а святочны настрой ствараюць мастакі, мімы і музыканты. Душа фестывалю - "Горад майстроў". Менавіта тут можна адчуць цяпло чалавечых рук і дакрануцца да народных традыцый. На пляцоўцы прадстаўлены работы рамеснікаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Смаленска, Пскова, Тальяці, Кастрамы, Дагестана, Кабардзіна-Балкарыі і больш як з 20 рэгіёнаў Расіі.
А 14-й гадзіне ў КЗ "Віцебск" свае легендарныя рамансы, балады і народныя песні выканае Аляксандр Малінін, а на сцэне філармоніі ўдзельнікаў фэсту сустрэне яшчэ адзін мэтр эстраднага мастацтва - Дзмітрый Малікаў.







