3.67 BYN
3.02 BYN
3.50 BYN
Генсакратар НАТА выступіў за працяг вайны ва Украіне
Генсакратар НАТА Марк Рутэ на сустрэчы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам у Парыжы выступіў за прадаўжэнне ваеннага канфлікту ва Украіне.
Марк Рутэ:
"Мы павінны пацвердзіць, што будзем прытрымвацца выбранага курсу ў доўгатэрміновай перспектыве, і мы павінны зрабіць больш, чым проста падтрымліваць Украіну ў барацьбе. Мы павінны павысіць цану для Пуціна і яго ўплывовых аўтарытарных сяброў, прадаставіўшы Украіне падтрымку, неабходную для змянення траекторыі канфлікту".
Паўтарае свайго новага сябра і французскі лідар. Макрон адзначыў, што будзе працягваць настойваць на адпраўцы дапамогі Украіне столькі, колькі спатрэбіцца.
Раней стала вядома, што Парыж мае намер да сакавіка 2025 года перадаць Кіеву 6 знішчальнікаў Mirage. А ўсяго ж на працягу года адправяць ад 12 да 20 самалётаў.