3.67 BYN
3.02 BYN
3.50 BYN
Наймацнейшае землетрасенне адбылося на Камчатцы - магнітуда дасягнула 8,7
Наймацнейшае за апошнія дзесяцігоддзі землетрасенне адбылося на Камчатцы прыкладна ў 11:30 па мясцовым часе (2:30 па мінскім). Пасля яго зафіксавана больш за паўсотню сейсмападзей.
Паводле апошніх звестак, падземныя штуршкі магнітудай 8,7 выклікалі цунамі, была праведзена экстранная эвакуацыя насельніцтва. Паведамляецца аб некалькіх пацярпелых.
"Мы аператыўна апавясцілі насельніцтва і правялі эвакуацыю ў высакагорныя раёны. Людзі будуць знаходзіцца там да адмены рэжыму цунамі. Меркавана, жылы фонд сур'ёзных пашкоджанняў не атрымаў. Ёсць нязначныя парушэнні: разбураны дымавыя трубы, ёсць выпадкі перабояў з электразабеспячэннем", - расказаў губернатар Сахалінскай вобласці Расіі Валерый Лімарэнка.
Паведамляецца, што абвалілася сцяна аднаго з дзіцячых садоў у Севера-Курыльску. Ён быў на рамонце. Спецыялісты правяраюць стан усіх будынкаў. Моцнымі хвалямі затоплены порт і рыбапрамысловае прадпрыемства. У Севера-Курыльскім раёне ўведзены рэжым надзвычайнага здарэння.
Пагроза цунамі аб'яўлена амаль па ўсім усходнім узбярэжжы Японіі і Кітая, на Алясцы і ў амерыканскіх штатах Каліфорнія і Арэгон.