3.67 BYN
3.02 BYN
3.50 BYN
Лукашэнка пацвердзіў імкненне развіваць канструктыўныя беларуска-мараканскія сувязі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Караля Марока Махамеда VI з нацыянальным святам - Днём Трона, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Каралеўства Марока з'яўляецца перспектыўным партнёрам Рэспублікі Беларусь у рэгіёне Магрыб і ва ўсёй Паўночнай Афрыцы. Упэўнены, мы маем шырокія магчымасці для раскрыцця патэнцыялу міждзяржаўнага ўзаемадзеяння", - гаворыцца ў віншаванні.
"Прыемна адзначыць, што гісторыя дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі налічвае больш за трыццаць гадоў. Пацвярджаю імкненне і надалей развіваць канструктыўныя беларуска-мараканскія сувязі на карысць абодвух народаў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Каралю Марока моцнага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні намечаных планаў, а ўсім мараканцам - працвітання і шчаслівага жыцця.