3.70 BYN
2.96 BYN
3.45 BYN
Лаос, Палесціна, М'янма - "Зубраня" прымае гасцей з розных куткоў свету
Аўтар:Яніна Клімовіч
Інавацыі рухаюць прагрэс, але сапраўдныя каштоўнасці застаюцца нязменнымі - гэта сяброўства і гасціннасць.
"Зубраня" ў гэтыя дні гаворыць на розных мовах. Усё лета разам з беларусамі там адпачываюць госці з Егіпта, Кітая, Кыргызстана, Узбекістана, Лаоса, Палесціны і М'янмы. На аздараўленне дзеці прыбылі па запрашэнні Прэзідэнта.
Адпачынак з карысцю, задавальненнем і камфортам - так праходзіць летні аздараўленчы сезон у Нацыянальным дзіцячым цэнтры "Зубраня". На тэрыторыі 76 га стаіць 60 будынкаў - цэлы горад. Тут і парк забаў з гіраскутэрамі, катэр, лазерны цір, стадыён. Штогадовая традыцыя "беларускага Артэка" - прымаць гасцей з іншых краін (гл. у відэа).