3.67 BYN
3.02 BYN
3.50 BYN
За 2024 год у Беларусі было адкрыта каля 90 спарткомплексаў
Аўтар:Алена Гарэльчык
Здзейсніць мару беларусам дапамагае і спорт. У краіне гэтай сферы надаецца вялікая ўвага. Інфраструктура, даступнасць і прафесіяналы аб'ядноўваюць людзей розных узростаў і прафесій ад малых населеных пунктаў да вялікіх гарадоў.
Толькі за 2024 год у краіне было адкрыта каля 90 спартыўных аб'ектаў.
Невялікі гарадок Масты ў Гродзенскай вобласці знакаміты не толькі сваёй аднайменнай канструкцыяй, хоць самы доўгі ў Беларусі пешаходны падвясны мост сапраўды ўражвае. Яго ўрачыста адкрылі пасля рэканструкцыі 2 мая. 193,3 м злучаюць два берагі ракі Нёман.
Размешчаны мост побач з яшчэ адным аб'ектам - футбольным стадыёнам. Ён быў пабудаваны яшчэ ў 1980 годзе, а ў 2024-м адкрыўся пасля рэканструкцыі (падрабязнасці ў відэа).