3.77 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
СМІ распавялі, што прывяло да крушэння самалёта Boeing у Паўднёвай Карэі
Фатальны збег неспрыяльных фактараў прывёў да крушэння самалёта Boeing у Паўднёвай Карэі, піша New York Times.
Пілот, хутчэй за ўсё, страціў кантроль над рухавікамі і шасі, а актываваць закрылкі не ўдалося. Пры гэтым з-за будаўнічых прац частка ўзлётна-пасадачнай паласы аэрапорта Муан была недаступна, а самалёт сеў занадта далёка ад прызначанага для гэтага пункту прызямлення.
Фатальную ролю выканаў і бетонны будынак, у яго на вялізнай хуткасці і ўрэзаўся самалёт. Гэта была аснова для ўстаноўкі антэны радыёмаяка. Нагадаем, у авіякатастрофе ў Карэі 179 чалавек загінулі, двое выратаваліся.