3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Трагедыя ў сэрцах беларусаў. У Мінску ўшанавалі памяць ахвяр чарнобыльскай катастрофы
Аўтар:Юрый Шаўчук
Беларусь сёння ўспамінае трагедыю на Чарнобыльскай АЭС. 39 гадоў таму адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа, якая падзяліла жыцці мільёнаў людзей на да і пасля. Па ўсёй краіне сёння праходзяць памятныя мерапрыемствы.
Ускладанне да знакаў “Ахвярам Чарнобыля” і “Камень міру Хірасімы” пачалося роўна ў 11:00. Першымі даніну памяць аддалі ліквідатары чарнобыльскай трагедыі. Затым да іх далучыліся ўсе астатнія. Чарга з людзей не сканчаецца. Гэта гаворыць толькі пра адно - у нас у краіне гэтыя трагічныя старонкі гісторыі памятаюць і шануюць.