3.76 BYN
3.02 BYN
3.42 BYN
Лідары Расіі, Украіны і ЗША могуць сустрэцца ў Жэневе
Сустрэча Уладзіміра Зяленскага, прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і лідара ЗША Дональда Трампа можа прайсці ў Жэневе. Пра гэта паведамляюць СМІ са спасылкай на спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага. Пры гэтым палітык у інтэрв'ю Fox News заявіў, што ў Злучаных Штатаў ёсць мірны план з 22 пунктаў, які не падабаецца ні Украіне, ні Расіі.
"У нас ёсць план з 22 пунктаў, які мы прывезлі з Лондана. Гэта ў некаторай ступені вызначае, куды мы хочам рухацца. І, шчыра кажучы, мы думаем, што гэта добры план, таму што ні адзін з бакоў яго не любіць. Мне здаецца, прагрэс адбываецца, калі абодва бакі не ў захапленні ад плана", - пракаменціраваў Кіт Келаг.
Гэта ўжо другі план, які быў распрацаваны ЗША. Аднак абодва былі адхілены спачатку Кіевам, затым Масквой. Зараз Украіна і Расія распрацоўваюць свае версіі мемарандума аб умовах завяршэння вайны. Келаг адзначыў, што Кіеў свой варыянт ужо даслаў.