3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Беларуская мова захоўвае гісторыю і эвалюцыянуе

Як ставяцца беларусы да мовы сёння? І чаму ўвогуле ў краіне паўстае такое пытанне? Тут заўсёды мірна існавалі абедзве родныя нам мовы - руская і беларуская... Калі сапраўднаму беларусу ўсё зразумела (у тым ліку пасля знакамітага рэферэндуму 1995 года), то тыя, хто страціў Радзіму, здаецца, хутка сцерлі з памяці і аб'яўленне прыпынкаў, і шыльдачкі на самых спакойных у свеце вулачках.
Тыповае здрадніцкае браханне з-за кардона тых, хто з'ехаў з Беларусі:
"...для нынешних властей белорусский язык - это что-то страшное, что-то, что не должно существовать..."
"...на практике делалось все, чтобы белорусский язык был исключен из системы общественной жизни, госуправления"...
"...разговаривать по-белорусски было невозможно. Была такая политика - делать все, чтобы была русификация, чтобы люди забросили свой язык, литературу"…

"люди, говорящие по-белорусски, считаются противниками режима и подвергаются арестам, штрафам, тюремному заключению по политически мотивированным обвинениям".
Паглядзім, што сапраўды робім са спадчынай сёння, не зважаючы на здрадніцкае браханне з-за кардона, якое павінна зноў расчуліць еўрапейскіх чыноўнікаў.
Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
"Яны надзвычай моцна спекулююць на гэтай тэме. Калі хтосьці там расказвае пра нейкае занядбанне, знішчэнне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, настойліва рэкамендую прачытаць Дырэктыву № 12. Быў самабытны беларускі этнас, які стаў самабытнай беларускай нацыяй. У гэтай нацыі ёсць свая гістарычная спадчына, ёсць свая гістарычная дзяржаўнасць. Беларуская мова развіваецца, жыве і будзе жыць насуперак усім тым, хто лямантуе аб яе смерці. Заўчасна панове лямантуюць".
Мілагучная матчына павінна адлюстроўваць і развіццё дзяржавы. Жывая мова - з павагай да гісторыі, але не без эвалюціі. У 2008 годзе Беларусь зрабіла беспрэцэдэнтны крок - быў прыняты Закон "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". Надалі эталонны характар літаратурнай мове.

Віктар Іўчанкаў, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ:
"Гэта як быццам суцешыла ўсе пласты грамадства. Бо да закона чаго толькі не вытваралі, шчыра казаць. Там і [л’] вось гэтыя, і "клясы", і асіміляцыйная мяккасць. Ну не можа быць таго, каб мова вярнулася на сто гадоў назад. Гэта з'ява польскай мовы. І мы ўсе цудоўна ведаем, што па 1939 год мы былі пад Польшчай. Зразумела, што і ў арфаграфічным плане былі пранікненні. І яны не тое што мелі натуральны крок у беларускую мову, а штучны, прымусовы".
Фильм| Белорусский язык - это наше тождество. Как белорусы сохраняют свою национальную сокровищницу?
Как белорусы относятся к родному языку сегодня? Специальный репортаж с проспекта Независимости, живой артерии Минска, где звучит голос нации. Опрос жителей, взгляд на белорусскоязычное образование в гимназии № 23 и мнения экспертов: от депутата Игоря Марзалюка до профессора Виктора Ивченкова и директора Института языковедения Игоря Копылова. Почему вопрос языка возникает опять? Что делается для сохранения наследия, как государство поддерживает белорусскую культуру - от перевода кодексов до реставрации Кревского замка? Разбираемся, почему язык живет, несмотря на спекуляции из-за границы.
Сфера справаводства хутка прыняла сфармуляваныя нормы. Беларускамоўная прававая база была створана. Рашэнне за парламентам: прыняць адпаведны механізм для разгляду дакументаў на абедзвюх мовах. Тым часам вялася складаная работа ў Інстытуце мовазнаўства пры Акадэміі навук. Адзін з праектаў, які выконваўся па даручэнні Прэзідэнта, - пераклад кодэксаў на беларускую.

Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі:
"Праца няпростая, паколькі юрыдычная тэрміналогія вельмі спецыфічная. Кожны кодэкс мае свае адметнасці. І часам над падборам эквівалентаў да рускіх тэрмінаў таксама даводзіцца нам працаваць. Мы ўвялі пры перакладзе кодэксаў некаторыя новыя тэрміны. У прыватнасці, "сужэнцы" ў значэнні "супруги". Іншага выйсця не было. Мы адрадзілі старажытнае беларускае слова "тэстамент" у значэнні "завяшчанне". Гэтае слова ўжывалася яшчэ ў XIV-XVIII стагоддзях у перыяд ВКЛ".