3.68 BYN
2.96 BYN
3.41 BYN
Беларусь зняла забарону на ўвоз бульбы і цыбулі з ЕС
Урад Беларусі зняў забарону на ўвоз і рэалізацыю на тэрыторыі краіны шэрагу гародніны з недружалюбных краін. Пастанова падпісана 27 мая.
Так, зараз ізноў дазволены імпарт бульбы, белакачаннай капусты, рэпчатай цыбулі і яблыкаў, якія раней падпадалі пад абмежаванні.
Прадуктовае эмбарга на шэраг пазіцый было ўведзена з 1 студзеня 2022 года, пазней яго некалькі раз падаўжалі, а спіс тавараў карэкціравалі.















