3.76 BYN
3.02 BYN
3.42 BYN
У Лівіі прайшоў ваенны парад, сярод гасцей дэлегацыя з Беларусі
У Лівіі прайшоў ваенны парад у гонар 11-й гадавіны запуску аперацыі "Годнасць". У маштабным дзеянні прынялі ўдзел 25 тыс. вайскоўцаў і 1,5 тыс. адзінак тэхнікі, пешыя разлікі, ваенная і грамадзянская тэхніка, авіяцыя.
Сярод запрошаных замежных гасцей прадстаўнікі розных краін: Расіі, ЗША, Італіі, Нігерыі, Палесціны, Марока і іншых. У іх ліку і беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з віцэ-прэм'ерам Віктарам Каранкевічам, якая на працягу некалькіх дзён знаходзілася ў Бенгазі з рабочым візітам.
Для Лівіі гэты ваенны парад мае асаблівае значэнне. Ён сімвалізуе перамогу над тэрарызмам і імкненне лівійскага народа да незалежнасці.