3.78 BYN
3.00 BYN
3.39 BYN
1 чэрвеня "Аўра" правядзе кастынг
1 чэрвеня ў прадзюсарскім цэнтры "Аўра" пройдзе шматгадзінны адбор беларускіх талентаў.
У конкурсе могуць прыняць удзел выканаўцы ад 10 да 25 гадоў. Праслухаць
артыстаў возьмуцца ўладальнікі медаля Францыска Скарыны, шматразовыя лаўрэаты рэспубліканскіх узнагарод: кампазітар, прадзюсар Яўген Алейнік і салістка групы "Аўра", заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Быкава.
Удзельнікам кастынгу неабходна будзе выканаць куплет і прыпеў, пры гэтым укласціся ў 90 секунд. Пераможца конкурсу атрымае бясплатны хіт ад творчага дуэта.