3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Кубы пройдуць 25 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці
Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канелем Бермудэсам. Ён будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі. Сустрэча двух лідараў пройдзе заўтра, 25 чэрвеня, у Палацы Незалежнасці.
Аляксандр Лукашэнка і Мігель Дыяс-Канель Бермудэс абмяркуюць крокі па далейшым умацаванні двухбаковага дыялогу з акцэнтам на развіццё гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытанні глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, узаемадзеянне дзвюх краін на шматбаковых пляцоўках.
Праграмай афіцыйнага візіту прэзідэнта Кубы ў Беларусь запланавана наведванне прадпрыемстваў машынабудаўнічай і фармацэўтычнай галін, а таксама ўдзел у Еўразійскім эканамічным форуме і пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.