3.72 BYN
3.02 BYN
3.39 BYN
Ашуканцы завабліваюць беларусаў аформіць на сябе банкаўскія карткі ў Расіі
Вясновае абвастрэнне кіберашуканства: Бізнес на афармленні банкаўскіх картак. У сацсетках зноў з'яўляюцца прапановы беларусам з'ездзіць у Расію і аформіць некалькі плацежных карт за "ганарар". Пасля гэтага аферысты выкарыстоўваюць пластык для адмывання грошай і махлярства.
Вось, напрыклад, нейкі Сяргей распавядае пра тое, што спачатку баяўся, але потым вырашыўся і не пашкадаваў… Гэта скрыншоты, зробленыя з перапіскі з ашуканцамі. Павабнымі прапановамі пра выгадны заробак сёння кішыць увесь інтэрнэт.
Самае нізкае звяно: дропы - удзельнікі ў афёрах з банкаўскімі картамі
Вось, напрыклад, у пошуках нескладанага падзаробку на такую прапанову ў тэматычнай групе ў Viber натыкнуўся 25-гадовы Віталь. Яму таксама прапанавалі аформіць на сваё імя банкаўскія карты - толькі тут, у Мінску, а рэквізіты перадаць незнаёмцу. За адзін пластык працадаўца абяцаў 100 рублёў (глядзіце відэа).