3.72 BYN
3.02 BYN
3.39 BYN
Беларусь - Зімбабвэ: Афрыканскія студэнты вывучаюць магчымасці беларускай медыцыны
Аўтар:Юлія Алфёрава
Беларусь на прынцыпах дружбы гатова дапамагаць Афрыцы ў развіцці самых розных галін эканомікі. Але не эканомікай адзінай. Навука, адукацыя, медыцына. Так, калегам з Зімбабвэ беларускія ўрачы ўжо перадаюць унікальны вопыт, а ў нашых ВНУ рыхтуюць новае пакаленне медыкаў. Ахова здароўя - ключавая галіна для развіцця ў нашых сяброў.
Першая група студэнтаў з Афрыкі прыехала ў Беларусь для атрымання сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі. Будучыя медсёстры - у большасці сваёй з Зімбабвэ - краіны, адносіны з якой у Беларусі прыкметна цяплеюць з кожным годам. А навучанне гэтых студэнтаў дэманструе вышэйшую ступень даверу, калі дзяржавы гатовыя не проста разам будаваць эканоміку, а давяраюць самае каштоўнае - сваіх дзяцей (больш падрабязна).