3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Дзіцячы фестываль прайшоў ля Нацыянальнай бібліятэкі
Напярэдадні ля Нацыянальнай бібліятэкі разгарнуўся казачны гарадок з дзясяткам святочных зон. Кожны раён Мінска падрыхтаваў сваю лакацыю.
Для дзяцей і бацькоў былі падрыхтаваны шоу мыльных бурбалак, аквагрым, квіз на веданне нацыянальных сімвалаў з падарункамі. Запрашалі на інтэрактыўныя пляцоўкі сталічныя падраздзяленні МНС і ГУУС. А музычную атмасферу стваралі творчыя калектывы і маладыя артысты.
Вольга Чамаданава, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама:
"Мы ўсе чакаем 1 чэрвеня - гэта Дзень абароны дзяцей. Менавіта ў такі перыяд варта наладжваць дзіцячае свята. Ужо другі год мы праводзім фестываль дзяцінства, і бачым, колькі жадаючых хочуць прымаць удзел не толькі ў актыўнай, музычнай і творчай праграме, але і ва ўсіх інтэрактыўных конкурсах, якія прапаноўваюць сёння раёны нашай сталіцы".
Свята дало старт летняй праграме ў Мінску. Наперадзе - яшчэ больш фестываляў, конкурсаў, канцэртаў для дзяцей і бацькоў.