3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Качанава: Пункты росту Беларусі знаходзяцца ў яе рэгіёнах
Пункты росту Беларусі знаходзяцца ў яе рэгіёнах. Такім меркаваннем падзялілася Наталля Качанава падчас сустрэчы з працоўным калектывам аднаго з вядучых прадпрыемстваў Верхнядзвінскага раёна.
30 красавіка старшыня Савета Рэспублікі знаходзіцца з рабочым візітам у Віцебскай вобласці.
Распавядзём, якія пытанні сёння на парадку дня.
Наталля Качанава з рабочым візітам у Верхнядзвінскім раёне
Першым пунктам маршруту Наталлі Качанавай стаў Верхнядзвінскі масласырзавод. На парадку дня сустрэча з працоўным калектывам аднаго з вядучых айчынных прадпрыемстваў, а таксама азнаямленне з яго дзейнасцю. На чале ўсяго - працавітыя і адказныя людзі. А пра поспехі гавораць лічбы.
Падчас сустрэчы, якая прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, абмеркавалі стан спраў на бягучы момант, планы і перспектывы. У тым ліку гаварылі пра сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, заканатворчасць, харчовую бяспеку і, вядома, пра тое, як важна захаваць мір і добрасуседскія адносіны.
Спікер Савета Рэспублікі таксама праводзіць сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства "Інвет". Па выніках мінулага года яно лідар у галіне эфектыўнасці прамысловай вытворчасці.
Што датычыцца Верхнядзвінскага раёна, з сённяшняга дня ён на Рэспубліканскай і абласной дошцы Пашаны. Нядзіўна, бо ў паўночных шыротах людзі ўмеюць працаваць. Галоўнае - робяць гэта з задавальненнем.
Фота БЕЛТА