3.72 BYN
3.02 BYN
3.39 BYN
Перапахаваць байцоў з ушанаваннямі - пошукавыя работы ідуць у Віцебскім і Лёзненскім раёнах
Аўтар:Марына Раманоўская
У Віцебскім раёне палявыя пошукавыя работы разгарнуліся побач з вёскай Яроміна. У 2024 годзе ў гэтай мясцовасці эксгуміравалі астанкі 23 байцоў, зараз яшчэ 17.
На поўначы Беларусі разгарнуліся палявыя пошукавыя работы. Падрыхтоўка вялася дбайна. Перш чым пачаць, вывучаліся архіўныя дакументы і карты мясцовасці. Важна падняць астанкі байцоў, каб з ушанаваннямі перапахаваць. Таксама асаблівую ўвага надаюць пошуку сваякоў загінуўшых абаронцаў. Падрабязнасці ў відэа.