3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Рэферэндум 1995-га выратаваў Беларусь ад краху
Дата, якая вызначыла далейшы курс развіцця незалежнай Беларусі.
14 мая 1995 года быў праведзены першы рэферэндум. Яшчэ ў пачатку шляху Прэзідэнт заняў прынцыповую пазіцыю - усе важныя рашэнні будуць прымацца разам з беларускім народам. І калі стала відавочным - у краіне палітычны крызіс, важныя рашэнні ў Авальнай зале не вырашаюцца, у грамадстве спеюць нацыяналістычныя настроі, а моўнае пытанне можа выліцца ў супрацьстаянне, кіраўнік дзяржавы, маючы на тое канстытуцыйнае права, звяртаецца да народа.

На рэферэндум 95 года было вынесена некалькі важных пытанняў. Маладая беларуская дзяржава пачынала практычна з нуля ў сваёй ідэалогіі, сімволіцы. А тады, каб выжыць, важна было захаваць адзінства грамадства і раз і назаўжды вызначыць свой уласны шлях развіцця без войнаў і ўзрушэнняў. І беларусы сказалі маладому Прэзідэнту так! Каментарый Яўгенія Горына.