3.78 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
У Гомельскай вобласці пройдзе V Форум медыйнай супольнасці Беларусі
Форум медыйнай супольнасці Беларусі стартуе 5 чэрвеня пад лозунгам "Медыя сёння: фокус на праўду". На мерапрыемства, якое праводзіцца ўжо пяты раз, журналісты з усёй краіны збяруцца ў Гомельскай вобласці.
Праграма шырокая - запланаваны панэльныя дыскусіі, экскурсіі, знаёмства з прадпрыемствамі рэгіёна. Журналісты, эксперты медыя, прадстаўнікі благасферы, ідэалагічнай вертыкалі і прэс-служб рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання абмяняюцца вопытам і абмяркуюць актуальныя пытанні. Галоўная тэма дыскусій - роля праўдзівай і аб'ектыўнай інфармацыі ў сучасным свеце.
Традыцыйна на форуме падвядуць вынікі інфармацыйнай работы за 2024 год і назавуць імёны пераможцаў і лаўрэатаў XXI Нацыянальнага конкурсу "Залатая Літара".