3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Экспертная супольнасць абмяркоўвае візіт Прэзідэнта Беларусі ў Пекін
Аўтар:Вераніка Бута
Беларусь - Кітай: курс на ўмацаванне сяброўства і супрацоўніцтва. Экспертная супольнасць працягвае абмяркоўваць візіт беларускага Прэзідэнта ў Пекін. Усе адзіныя ў меркаванні - гэта дэманстрацыя стратэгічнага партнёрства, знак асаблівай павагі і моцнага сяброўства, яшчэ адно пацвярджэнне нашых трывалых, даверных адносін.
3 дні былі напоўнены перамовамі з прадстаўнікамі бізнес-колаў. Ключавым мерапрыемствам стала сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Сі Цзіньпінам.
Кітай выступае за стварэнне справядлівага і роўнага светапарадку, які б улічваў інтарэсы ўсіх гульцоў. З такой жа пазіцыі выступаем і мы. Узаемная скіраванасць на ўмацаванне стратэгічнага партнёрства стварыла нашу ўнікальную мадэль супрацоўніцтва (падрабязнасці ў відэа).