3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
"Балетнае лета" ў Вялікім тэатры
"Балетнае лета" ў Вялікім тэатры. Права адкрыць міжнародны форум атрымала трупа Прыморскай сцэны Марыінскага тэатра. Тон фестывалю задала пастаноўка "Тысяча і адна ноч". На беларускай сцэне калектыў выступае ўпершыню.
З беларускага рэпертуару на суд гледачоў - прэм'еры: "Танцы" і "Папялушка". У афішы таксама нязменная класіка Чайкоўскага "Лебядзінае возера". "Балетнае лета" будзе ў календары Вялікага да 8 чэрвеня.