3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
"Важна адзначаць лідараў". Лаўрэатаў абласной прэміі "Чалавек года" ўшаноўвалі ў Віцебску
На сцэне Летняга амфітэатра падвялі вынікі абласной прэміі "Чалавек года Віцебшчыны".
У 6-тысячнай зале апладысменты гучалі ў адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў, механізатараў, аграномаў, спецыялістаў будаўнічай галіны, педагогаў і медыкаў.
Па выніках 2024-га ў Віцебскай вобласці з'явіліся больш за 400 новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў. Планы на гэты год - рэалізаваць яшчэ 16 інвестпраектаў і стварыць без малога 500 рабочых месцаў. Самая пільная ўвага інавацыйнай прадукцыі, у Віцебскай вобласці яе выпускае кожнае трэцяе прадпрыемства.
Экспартная карта віцебскіх вытворцаў больш за 80 дзяржаў. За мінулы год знешні гандлёвы абарот з Расіяй павялічыўся ў 2,5 раза. Актыўна асвойваюць рынкі краін Блізкага Усходу і Паўднёва-Усходняй Азіі (падрабязнасці ў відэа).