3.79 BYN
3.00 BYN
3.42 BYN
У турэцкім Мармарысе адбылося землетрасенне магнітудай 5,8
Землетрасенне магнітудай 5,8 адбылося ў ноч на 3 чэрвеня ў Мармарысе на паўднёва-заходнім узбярэжжы Турцыі. Ачаг залягаў на глыбіні 67 км.
Стыхія закранула таксама горад Мугла і найбліжэйшыя правінцыі.
Паводле звестак МУС Турцыі, з-за панічнай атакі загінула 14-гадовая дзяўчына, каля 70 чалавек пацярпелі, спрабуючы спешна пакінуць свае дамы. Людзі выскоквалі з вялікай вышыні, баючыся апынуцца ў каменнай пастцы. У бальніцы дастаўлена больш за 40 чалавек.
Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў Егіпце.