3.79 BYN
2.99 BYN
3.40 BYN
Конкурс "Млын моды - 2025" стартаваў у Мінску
У Мінску стартаваў 34-ты Рэспубліканскі конкурс "Млын моды-2025". Традыцыйна фестываль адкрыла намінацыя "Фота". На першым этапе на суд журы было прапанавана 60 прац, 10 з якіх прайшлі ў фінал.
Геаграфія фестывалю ахапіла ўсе рэгіёны Беларусі. Лейтматыў фотапраекта гэтага года "Памяць па-за часам".
У фестывалі-конкурсе бяруць удзел дызайнеры, фатографы, візажысты, мадэлі ў 4 намінацыях: "Майстар моды", "Фота", "Школа моды", "Майстар стылю". Усяго ў фінал прайшло больш як 250 удзельнікаў. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 5 чэрвеня на гала-паказе.