3.79 BYN
2.99 BYN
3.40 BYN
Беларусь і Пакістан наладжваюць партнёрства ў ваеннай сферы
Ісламабад гатовы дзяліцца вопытам міратворчых місій з Беларуссю. Пра гэта заявіў міністр абароны Пакістана на сустрэчы з беларускім калегам Віктарам Хрэніным.
Падчас перамоў бакі разгледзелі адносіны не толькі ў ваеннай сферы, але і абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння прадпрыемстваў аўтамабільнай прамысловасці нашай краіны з сектарамі эканомікі Пакістана, усталявання авіязносін паміж дзвюма краінамі, а таксама падрыхтоўкі кадраў і навучання.
Адносіны Пакістана і Беларусі - гэта не толькі дружба нашых лідараў. Гэта супрацоўніцтва ў сферы палітыкі і эканомікі, развіццё кантактаў паміж грамадзянамі, якія пашыраюцца, нягледзячы на адлегласць паміж краінамі, адзначыў на сустрэчы Віктар Хрэнін. А асабістая дружба кіраўнікоў Беларусі і Пакістана дазваляе з упэўненасцю глядзець у будучыню і ставіць самыя адважныя мэты, дадаў міністр абароны.