3.79 BYN
2.99 BYN
3.40 BYN
На выставе "Белагра-2025" можна ўбачыць беларускую запражную пароду коней
На выставе "Белагра-2025" можна ўбачыць унікальную пароду коней - беларускую запражную. У 2025 годзе - юбілей: 25 гадоў з моманту рэгістрацыі гэтага віду парнакапытных.
Усяго ў краіне іх каля 500, а разводзяць толькі ў 7 племянных гаспадарках. Выкарыстоўваюць скакуноў у асноўным для сельгасработ. Па выдатках адна такая конская сіла можа скласці канкурэнцыю трактару Т-25. Акрамя гэтага, беларуская запражная карыстаецца попытам у сферы спорту і турызму.
Таксама 4 чэрвеня ў рамках "Белагра" вызначаць лепшых племянных коней і лепшую гаспадарку па развядзенні беларускай запражной.