3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
25 мая стартуе выніковы конкурсны дзень ProfSkills Belarus 2025
Вынікі конкурсу ProfSkills Belarus 2025 падвядуць 25 мая. У трэці дзень удзельнікі выконваюць заданні і змагаюцца за званне лепшага ў сваёй справе.
Каля 400 навучэнцаў каледжаў, ВНУ і спецыялісты дэманструюць навыкі ў 50 кампетэнцыях. Сёлета на чэмпіянаце налічваецца рэкордная колькасць канкурсантаў - гэта прадстаўнікі Азербайджана, Казахстана, Пакістана, Зімбабвэ, Узбекістана і Кітая.
Таксама свае ўменні на конкурсе паказваюць і ўдзельнікі з абмежаванымі магчымасцямі, спаборнічаючы па 5 кірунках. Пераможцаў узнагародзяць ужо 26 мая на "Чыжоўка-Арэне".