3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Лукашэнка ўпэўнены, што цёплы і саюзніцкі характар дыялогу Беларусь і Куба захаваюць на доўгія гады

Цёплы і саюзніцкі характар дыялогу Беларусь і Куба захаваюць на доўгія гады. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 чэрвеня на перамовах з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канелем Бермудэсам, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж беларускім і кубінскім народамі існуюць трывалыя дружалюбныя сувязі, якія падмацаваны выдатнымі адносінамі на ўзроўні кіраўніцтва дзвюх краін.
"У асобе майго паважанага калегі Мігеля Дыяс-Канеля мы набылі сапраўднага сябра беларускага народа. І я ўпэўнены, што цёплы і саюзніцкі характар міждзяржаўнага дыялогу захаваецца на доўгія гады, а новыя пакаленні беларусаў і кубінцаў будуць падтрымліваць яго і напаўняць актуальным зместам", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Папярэдняя сустрэча двух лідараў адбылася ў Маскве 9 мая ў час святочных мерапрыемстваў з нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі. Тады бакі і дамовіліся аб прадаўжэнні кантактаў. Гэта ўжо другі афіцыйны візіт Мігеля Дыяс-Канеля Бермудэса ў Беларусь.
"Мы абмяркуем з вамі важнейшыя тэмы беларуска-кубінскага супрацоўніцтва. І міжнароднага парадку дня. Вядома, не забываем, што адной з мэт вашага візіту з'яўляецца ўдзел у Еўразійскім эканамічным форуме і пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета", - расказаў Прэзідэнт.