3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Беларусь і Куба падцягнуць гандаль і эканоміку да найвышэйшага ўзроўню палітычных кантактаў

Беларусі і Кубе трэба падцягваць гандлёва-эканамічныя сувязі да найвысокага ўзроўню палітычных кантактаў, і краіны зробяць гэта. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перамоў з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канелем Бермудэсам, паведамляе БЕЛТА.
"Мы гатовы ўкараняць у кубінскую эканоміку сучасныя навуковыя дасягненні і тэхналогіі для паспяховай рэалізацыі сумесных праектаў, разлічаных на доўгатэрміновы эканамічны і перш за ўсё (гэта важна для Кубы і для нас) сацыяльны эфект. Ужо сёння мы рэалізуем на Кубе такія праекты ў сферах прамысловасці, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі і харчавання. Створана зборачная вытворчасць трактароў, навяснога, прычапнога абсталявання", - прывёў некалькі прыкладаў Аляксандр Лукашэнка.
"Каб максімальна рэалізаваць патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва, нам неабходна падцягваць нашы гандлёва-эканамічныя сувязі да найвышэйшага ўзроўню палітычных кантактаў. І мы гэта зробім, - сказаў беларускі лідар. - Простую, зразумелую формулу толькі што прапанаваў Прэзідэнт Кубы. Ён гаворыць аб тым, што хопіць імпартаваць тое, што мы можам вырабіць, і ў тым ліку вырабіць разам. Давайце, кажа, будзем ствараць сумесныя прадпрыемствы ў Беларусі і на Кубе. Можна прыняць! Трэба ў хуткім часе ажыццявіць гэту нармальную мадэль".
Беларусь прапануе Кубе не толькі экспарт тавараў і паслуг, але і актыўны ўдзел у рабоце па развіцці ўсіх узаемавыгадных сфер і напрамкаў на аснове комплекснага і стратэгічнага партнёрства.