3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
99,7 % выпускнікоў здавалі экзамен на выбар - школьнікі ў сваіх сілах упэўнены
Аўтар:Кацярына Страха
Сёння ў Беларусі здавалі цэнтралізаваны экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне. Тэрміны адзіныя. Яўка на ЦЭ высокая - 99,7 % выпускнікоў прыехалі, каб здаць экзамен на выбар. Раней міністр адукацыі Андрэй Іванец паведамляў, што заданні на цэнтралізаваным іспыце і цэнтралізаваным тэсціраванні будуць аднолькавыя па складанасці.
У Беларусі выпускнікі здавалі ЦЭ і ЦТ
Як паказала наша апытанне яшчэ перад стартам марафона выніковых выпрабаванняў, беларускія школьнікі ў сілах сваіх упэўнены. Найбольш запатрабаваны прадмет - руская мова. Яго выбралі больш як 46 тысяч чалавек. А матэматычныя веды правераць амаль 19 тысяч навучэнцаў, тэст па беларускай мове напішуць каля 10 тысяч выпускнікоў.