3.77 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
Лідар Кубы прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель Бермудэс прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь. Самалёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамляе БЕЛТА.
Сёння ў Палацы Незалежнасці адбудуцца перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Кубы. Аляксандр Лукашэнка і Мігель Дыяс-Канель Бермудэс абмяркуюць крокі па далейшым умацаванні двухбаковага дыялогу з акцэнтам на развіццё гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытанні глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, узаемадзеянне дзвюх краін на шматбаковых пляцоўках.
Праграмай афіцыйнага візіту Прэзідэнта Кубы ў Беларусь запланавана наведванне прадпрыемстваў машынабудаўнічай і фармацэўтычнай галін, а таксама ўдзел у Еўразійскім эканамічным форуме і пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.