3.76 BYN
3.02 BYN
3.42 BYN
Беларуская мова гучыць у эфіры тэле- і радыёпраграм, у спектаклях і літаратуры

На Захадзе ствараюць ілжывы наратыў аб беларускай мове. "Беларуская мова страчвае камунікацыйную функцыю ў грамадстве. Беларусь на апошніх пазіцыях па выкарыстанні нацыянальнай мовы ў медыя і побыце".
І гэтую локшыну вешаюць на вушы, пакуль на "Першым інфармацыйным" ідуць "Навіны Мінска"...
На "Беларусь 1" расказваюць і пра надвор'е, з ранку да ночы трансліруе сапраўдныя каштоўнасці і тэлеканал "Беларусь 3".
Скарбонка беларускай тоеснасці, якую так беражліва ахоўвае Белтэлерадыёкампанія. Пакуль у 2020-м так і марылі некаторыя аднадзённыя зоркі пахайпіць, загрэбці сабе дзяржаўны скарб, самаадданыя спецыялісты засталіся разам з "добрым, вечным".
Наталля Марынава, галоўны дырэктар Галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 3":
"За кожным тэлевядучым, які працаваў на тэлеканале "Беларусь 3", стаяў прафесійны спецыяліст, рэдактар, які валодаў беларускай моваю на дасканалым узроўні. Яны пісалі тэксты тым, хто зараз не працуе на нашым тэлеканале. Таму казаць, што менавіта пасля 20-га года ў нас стала менш беларускай мовы на тэлеканале, гэта не так".
Мова ліецца круглыя суткі праз хвалі Беларускага радыё. Як ні сёрфі - з рокавай "Сталіцы" на інтэлігентную "Культуру". Першы нацыянальны канал размаўляе са сваёй аўдыторыяй 18 гадзін запар. Адзін толькі "Радыёфакт" больш за 30 гадоў у эфіры.

Антон Васюкевіч, генеральны прадзюсар генеральнага прадзюсарскага цэнтра Беларускага радыё:
"Стаўлюся так негатыўна да тых спроб прыватызаваць нашу беларускасць, нашу нацыянальную ідэнтычнасць і спекуляваць на гэтым. Рэчы, якія недаравальныя. Ведаеце, таму што ты імкнешся захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, а ў глабальным сусвеце гэта вельмі важна. Межы зараз сціраюцца вельмі лёгка і вельмі хутка. Усё дзякуючы гэтаму глабалізму, інфармацыйным тэхналогіям, уніфікацыі. Але тое, што мы ствараем сваё ўласнае, беларускае, яно ствараецца на роднай зямлі тымі людзьмі, якія тут жывуць. Гэта таксама нашы літаратары, паэты, пісьменнікі".
Фильм| Белорусский язык - это наше тождество. Как белорусы сохраняют свою национальную сокровищницу?
Как белорусы относятся к родному языку сегодня? Специальный репортаж с проспекта Независимости, живой артерии Минска, где звучит голос нации. Опрос жителей, взгляд на белорусскоязычное образование в гимназии № 23 и мнения экспертов: от депутата Игоря Марзалюка до профессора Виктора Ивченкова и директора Института языковедения Игоря Копылова. Почему вопрос языка возникает опять? Что делается для сохранения наследия, как государство поддерживает белорусскую культуру - от перевода кодексов до реставрации Кревского замка? Разбираемся, почему язык живет, несмотря на спекуляции из-за границы.
Што пішуць "не ў стол", штогод пераконваецца кожны наведвальнік Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і Дня беларускага пісьменства. Адначасова нацыянальная паліца і адкрыты мікрафон. У мінулым годзе прэзентацыя разгарнулася ў Івацэвічах. Свае думкі агучвалі звыш 150 майстроў слова. Там і свежая лічба па выданнях. Больш за 9 тысяч толькі за 2023 год. Усяго 468 суб’ектаў гаспадарання ў Дзяржаўным рэестры выдаўцоў. Ці ёсць падставы перажываць за тых, у каго "бізнес не пайшоў"?
Алесь Карлюкевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі:
"Паслухайце, асабліва не зачынілася, па-першае. А па-другое, на фоне здабыткаў нават і не заўважна. Статыстыка на баку тых, хто працуе ў нашай краіне, на нашу краіну, хто заклапочаны ў суверэнітэце, дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, нядаўна я ўкладаў зборнік апавяданняў маладых пісьменнікаў - там аўтары ад 17 да 35 гадоў, прычым даволі цікавыя аўтары, хтосьці з іх працуе на ўзроўні намесніка дэкана факультэта ў палітэхнічнай ВНУ. Гучыць тэма пераемнасці пакаленняў, традыцый, сямейных традыцый, традыцый увогуле, якія звязаны з жыццём прашчураў, з тымі выпрабаваннямі, якія на іх долю патрапілі".
Гэтыя тэмы і ў афішы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Сцэна, якая паралельна з купалаўскай дапамагае пабачыць, адчуць душу беларускую. У 80-годдзе Вялікай Перамогі - бестсэлер "Альпійская балада" па Быкаву.

І сёння ў тэатр цяжка своечасова ўрваць квіток. Бо ставяць хітовыя эпізоды "нашага жыцця". РТБД захоўвае код памяці і праз новыя сцэнарыі.
Анастасія Васілевіч, кіраўнік цэнтра Беларускай драматургіі:
"У нас у Цэнтры беларускай драматургіі ладзяцца лабараторыі драматургічныя. І вось ужо трэці год запар я бачу, што па 5 удзельнікаў. І вось зараз мы чакаем адзін беларускамоўны тэкст з апошняй лабараторыі пра культурныя традыцыі, пра вёску, пра тое, як жыць сучаснаму беларусу ў мегаполісе з той павагай да каранёў, да сямейнай гісторыі. Так, магу сказаць, што тэндэнцыя зараз такая, што маладыя беларускія драматургі абіраюць беларускую мову часцей, чым гэта было, напрыклад, 5 год таму".