3.72 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
Бязлітасная палітыка ЕС. Два трупы і збіты бежанец знойдзены на мяжы з Латвіяй
Латвія ставіць рэкорды па "гуманнасці": два трупы, адзін збіты бежанец. За май гэта ўжо пяць смерцяў.
У Дзяржпагранкамітэце расказалі падрабязнасці новага інцыдэнту. Беларускія пагранічнікі ў суботу, 17 мая, знайшлі цела іракца. Побач з ім - яго таварыш, які ледзьве дыхаў і не мог самастойна перасоўвацца. Пацярпелага шпіталізавалі ў раённую бальніцу.
А праз некалькі дзён - новы інцыдэнт: полацкія пагранічнікі выявяць у спальным мяшку яшчэ адзін труп бежанца. Мяркуючы па ўсім, у няшчаснага ўжо не было сіл перасоўвацца, і ён змерз. Дакументаў і асабістых рэчаў пры ім не было. Гэта почырк латвійскіх сілавікоў, якія забіралі ў бежанцаў асабістыя рэчы і якія выштурхвалі іх, збітых, на тэрыторыю Беларусі.
Для высвятлення акалічнасцяў здарэння на месцы выяўлення трупаў працавалі следча-аператыўныя групы. Усяго з 2021 года міграцыйная палітыка Еўрасаюза забрала жыцці 73 бежанцаў, такія звесткі прывялі ў ДПК.