3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Дэпутаты прынялі законапраект аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
7 630 асуджаных атрымаюць шанец на новае жыццё. 30 красавіка дэпутаты прынялі законапраект аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі. За апошнія 5 гадоў гэта ўжо чацвёрты акт гуманізму ў нашай краіне.
Дакумент захаваў ключавыя падыходы папярэдніх гадоў, ёсць і навацыі. У першую чаргу памілаванне з боку дзяржавы закране ўразлівыя катэгорыі грамадзян. Галоўнае - дадзеная практыка добра сябе зарэкамендавала і не паўплывала на крымінагенную сітуацыю ў краіне.
Галоўныя патрабаванні для прымянення амністыі ў нашай краіне - законапаслухмяныя паводзіны ў месцах пазбаўлення волі, раскаянне і пагашэнне прычыненага ўрону.