3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Франтавыя песні, пераможныя маршы 9 мая гучалі па ўсім Віцебску
Аўтар:Марына Раманоўская
Мы ганарымся подзвігам нашых абаронцаў. Беларусы працягваюць несці кветкі да мемарыялаў і помнікаў. Насычаная праграма - у Віцебску.
Пасля афіцыйных мерапрыемстваў увесь дзень працуюць забаўныя пляцоўкі.
Пераможныя маршы сёння гучаць па ўсім Віцебску. На плошчах, у парках і скверах іграюць духавыя аркестры. Пад адкрытым небам - выстава ваеннай тэхнікі, жыхароў і гасцей абласнога цэнтра частуюць салдацкай кашай. Увесь дзень да мемарыялаў нясуць кветкі (гл. відэа).