3.76 BYN
3.02 BYN
3.42 BYN
Колькасць удзельнікаў вучэнняў "Захад-2025" скароцяць у 2 разы
Вучэнні "Захад-2025" перанясуць углыб тэрыторыі Беларусі. Такую заяву зрабіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у Бішкеку на палях савета кіраўнікоў абаронных ведамстваў АДКБ.
Па інтэнсіўнасці і маштабах вучэнні "Захад" заўсёды былі несупастаўныя з мерапрыемствамі аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, што праводзяць у Еўропе дзяржавы - члены НАТА. Аднак ужо традыцыйна сам факт іх правядзення выклікае шаблонныя домыслы з боку прадстаўнікоў ваенна-палітычнага кіраўніцтва асобных еўрапейскіх дзяржаў, заявіў міністр.
"Нягледзячы на тое што ніякія крокі па вяртанні да выканання шэрагу ключавых дамоўленасцяў у сферы кантролю над узбраеннямі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь так і не былі зроблены, мы прынялі рашэнне аб зніжэнні параметраў вучэнняў "Захад-2025". Тым самым мы чарговы раз не толькі словам, але і справай пацвярджаем сваю гатоўнасць да дыялогу, кампрамісаў і зніжэння напружанасці. Робім гэта, шчыра кажучы, не спадзеючыся на канструктыўную рэакцыю ў адказ. Робім у большай ступені для дэманстрацыі нашым саюзнікам і партнёрам па ўсім свеце сапраўды міралюбнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь", - адзначыў Віктар Хрэнін.
У Мінабароны Беларусі адзначаюць: каб апраўдаць чаканні польскага боку, на палігоне пад Гроднам будзе арганізавана ротнае тактычнае вучэнне. Раней было агучана, што беларуска-расійскія манеўры "Захад-2025" пройдуць у верасні, у іх возьмуць удзел больш за 13 тыс. вайскоўцаў. Але сёння ўжо прынята рашэнне наконт скарачэння колькасці ўдзельнікаў у 2 разы.