3.76 BYN
3.02 BYN
3.42 BYN
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя прайшла ў Полацку
Аўтар:Кацярына Страха
Полацкая зямля стаіць ля вытокаў нашай дзяржаўнасці. Шматлікія сэнсы і матэрыяльныя каштоўнасці, створаныя тады, сёння з'яўляюцца часткай свядомасці беларусаў і нашай багатай гісторыка-культурнай спадчыны.
Такое меркаванне прагучала на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ў Полацку. Удзел у ёй прымалі больш за 300 чалавек. Гаварылі пра значэнне традыцыйных духоўных каштоўнасцей у развіцці навукі, культуры і адукацыі.
900-годдзе Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра - падстава для сустрэчы навукоўцаў, акадэмікаў, гісторыкаў і культуролагаў з Беларусі і Расіі. Дарэчы, ужо ў пачатку чэрвеня адсвяткуем юбілей. А пакуль прыадчыняем таямніцу, як гэта будзе (падрабязнасці ў відэа).