3.79 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Праца і любімая справа. У прафесійнае свята ў Белтэлерадыёкампаніі ўшаноўвалі лепшых
7 мая ў Беларусі адзначаюць Дзень працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі. Да свята далучылася Белтэлерадыёкампанія. Добрая традыцыя - у знакавы дзень ушаноўваць лепшых.
Не толькі журналісты, тэлевядучыя або рэдактары. Асвятляльнікі, бухгалтары, спецыялісты і нават кухары - усё гэта таксама наша адна вялікая тэлевізійная і радыйная сям'я. Для ўсяго калектыву Белтэлерадыёкампанія - гэта не проста праца, а любімая справа ўсяго жыцця.
Сярод узнагарод - нагрудны знак, ганаровыя граматы і падзякі. Адзначаны тры дзясяткі працаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі.