3.74 BYN
2.94 BYN
3.40 BYN
Як маладыя спецыялісты пачынаюць сваю кар'еру ў Беларусі і якія ўмовы для іх створаны
Аўтар:Стэфанія Вінічак
Аляксандр Лукашэнка ўжо на пасадзе Прэзідэнта часта ўспамінае студэнцкія гады ў Магілёўскім педагагічным універсітэце і вопыт працы настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства. Магчыма, менавіта гэта сюжэтная лінія легла ў аснову новай кінастужкі "Беларусьфільма" пра маладых спецыялістаў, цізер якой апублікавалі на гэтым тыдні.
Тым часам у Беларусі маладыя спецыялісты з 1 ліпеня пачынаюць прыбываць на свае рабочыя месцы паводле размеркавання. Як сустрэлі моладзь у працоўных калектывах і чаму пры першых кроках у прафесію такіяважныя падтрымка і настаўніцтва.