3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
У Беларусі пражываюць 800 ветэранаў ВАВ і амаль 6 тыс. асоб, якія пацярпелі ад вайны
У Беларусі ветэранам надаецца асаблівая ўвага. Сёння ў краіне, паводле інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, пражываюць 800 ветэранаў, а таксама каля 6 тыс. асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны.
Сярэдні ўзрост удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай дасягае амаль 100 гадоў. І іх падтрымка з'яўляецца першачарговай задачай для дзяржавы. Дарэчы, штогод павялічваюцца памеры матэрыяльнай дапамогі героям. Напрыклад, у 2024 годзе суму дапамогі для ўдзельнікаў вайны падвоілі, а ў 2025-м яна вырасла яшчэ на 20 %.
З 2 па 8 мая матэрыяльныя выплаты атрымалі больш як 7 тыс. чалавек у гонар Дня Перамогі. Усяго ж з бюджэту было выдзелена практычна 13 млн рублёў.