3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
У лагерах ідзе актыўная падрыхтоўка да аздараўленчай кампаніі - 2025
Зусім хутка стартуе сезон адпачынку і аздараўлення школьнікаў. У загарадных лагерах яшчэ з зімы ідзе актыўная падрыхтоўка.
Завяршаюць рамонт жылых карпусоў, абнаўляюць спартыўную інфраструктуру і займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі. У лясным масіве толькі Мінскай вобласці 24 здраўніцы з кругласутачным знаходжаннем зусім хутка адкрыюць дзверы для першай змены.
За лета ў лагерах Мінскай вобласці гатовыя прыняць больш як 64 тыс. дзяцей. На выбар ёсць тэматычныя змены з акцэнтам на спорт, навуку, творчасць і лагеры ваенна-патрыятычнага профілю.