3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Унікальная фотавыстава "Жанчына. Вайна. Перамога" адкрылася ў Мінску
Сумесная фотавыстава Беларускага саюза жанчын і Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Жанчына. Вайна. Перамога" адкрылася ў Мінску. У экспазіцыі 44 архіўныя здымкі. На кожнай з фатаграфій гісторыі беларусак, якім давялося сутыкнуцца са страшнымі падзеямі ў ваенныя і пасляваенныя гады.
Гавораць, у вайны не жаночы твар. Але гісторыкі ўжо даўно высветлілі, што ў Вялікай Айчыннай вайне прымалі ўдзел ад 800 тыс. да 1 млн жанчын. Усе беларускі сталі ў адзін рад нароўні з мужчынамі і змагаліся з фашыстамі. Ва ўсіх розныя лёсы і гісторыі, але аб'ядноўвае іх адно — любоў да Радзімы. Такім жанчынам і прысвечана ўнікальная выстава, якая адкрылася 10 мая ў "Першым нацыянальном гандлёвым доме" ў Мінску.
Арганізатары фотаэкспазіцыі пад назвай "Жанчына. Вайна. Перамога" - Беларускі саюз жанчын і інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА. Адкрыццё прайшло з размахам - з удзелам артыстаў беларускай эстрады і паказам жаночага адзення 40-х гадоў. Але галоўнае - гэта 44 фатаграфіі, і кожная са сваёй гісторыяй.
Фотавыстава будзе працаваць да 3 ліпеня ўключна. Уваход свабодны.