3.78 BYN
2.96 BYN
3.47 BYN
Урачыстая цырымонія ля манумента Перамогі аб'яднала каля 10 тыс. чалавек
Плошча Перамогі - святое для беларусаў месца. Каб ушанаваць памяць мільёнаў тых, хто аддаў сваё жыццё за незалежнасць роднай зямлі, з самай раніцы сюды прыходзяць людзі.
Урачыстая цырымонія аб'яднала каля 10 тыс. чалавек. Свае вянкі да Вечнага агню ўсклала і Белтэлерадыёкампанія.
Усё замёрла ля Вечнага агню роўна апоўдні. Плошча Перамогі далучылася да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання.
У кожнага беларуса свая гісторыя, якая адгукаецца ў сэрцах. І плошча Перамогі - гэта знакавае месца памяці.