3.78 BYN
2.97 BYN
3.44 BYN
Выкрыем міфы аб беларускай мове, якія ствараюць праплочаныя Захадам платформы
Незразумелыя, больш дакладна, неабгрунтаваныя і розуму неспасціжныя палітычныя ігрышчы разгортваюць прадстаўнікі "культпратэсту", знішчаючы тое, за што нібыта змагаліся: нашу матчыну і спадчыну.
У праплочаных Захадам платформах усё часцей сустракаеш заявы "прыхільнікаў перамен", маўляў, "у Беларусі страшна гаварыць на мове, за гэта адпраўляюць за краты". Або "афіцыйны Мінск у сваім імкненні стварыць Саюзную дзяржаву ігнаруе беларускую культуру, гістарычныя і нацыянальныя традыцыі беларусаў".
І гэта ў момант, калі беларусы, якія не адракліся ад сваёй "спадчыны", рэканструююць Крэўскі замак, узнаўляюць слуцкія паясы, закупляюць калекцыі Радзівілаў, падтрымліваюць беларускамоўныя школы, перакладаюць законы на беларускую, ставяць спектаклі. Навошта далёка шукаць мову, калі яна шыльдамі на тым жа праспекце Незалежнасці.
Мы здольныя зняць гэтую "локшыну з вушэй" еўрапейскіх чыноўнікаў. А змагарам прапануем шукаць слуцкія паясы, якія аднойчы выкралі фашысты. Не браханнем, а справай Беларусь ахоўвае скарбонку беларускай тоеснасці. У сераду, 28 мая, пасля "Панарамы" мы пагаворым "Ізноў пра мову". А пакуль фрагменты фільма Белтэлерадыёкампаніі, праанансуем усяго некалькі контраргументаў для беглых, якія ніколі не здолеюць стварыць "матчынай" "тастамент".
Спачатку пагаворым наконт адукацыі на матчынай. І вось прыклад - гімназія № 23, што ў цэнтры Мінска. Больш за 20 гадоў гэтая тэрыторыя нават фізіку з матэматыкай расшыфроўвае выключна тэрмінамі па-беларуску.
Беларуская мова гучыць на кожным уроку і па ўсіх прадметах. Сёння ў невялікім будынку 1936 года 460 вучняў. Вынікі штодзённай практыкі - толькі паслухайце, як матчына льецца...

"Дастаткова лёгка, таму што ўжо калі ты з 1 класа і ў сям'і заўсёды на беларускай мове, то потым не заўважаеш, няма ніякіх пытанняў. Дзесьці за межамі школы бывае цяжка ўспомніць нейкае рускае слова", - прызнаецца дзяўчына.
"Усе мае сябры ведаюць беларускую мову. І калі я пачну з імі размаўляць па-беларуску, то яны са мной пачнуць таксама размаўляць па-беларуску", - паведаміла другая.
Каля 42 % устаноў агульнасярэдняй адукацыі - школ, гімназій, ліцэяў - ажыццяўляюць навучанне на беларускай мове. Абавязковая адукацыя на дзвюх дзяржаўных мовах - у рэгламенце Кодэкса аб адукацыі Беларусі. Часцей у профільнае міністэрства звяртаюцца не бацькі, а так званыя ананімныя псеўдадзеячы", не ведаючы, што кожная школа можа адбіраць і займацца адным з 30 распрацаваных факультатываў, падкрэслім, на мове.

Аляксандр Кадлубай, намеснік міністра адукацыі Беларусі:
"Мы не толькі не гаворым сёння пра нейкую палітыку па змяншэнні. Вучні ўсе абавязкова, як я казаў, вывучаюць беларускую мову і рускую мову ў аднолькавай колькасці гадзін ва ўстановах адукацый. Пасля 9-ці класаў яны здаюць абавязковы іспыт, дзе здаюць беларускую і рускую мову, а пасля 11-га маюць права абраць ЦЭ па рускай альбо беларускай мове. Кожны пяты вучань абраў здаваць цэнтралізаваны экзамен па беларускай мове".
Сфера справаводства хутка ўвабрала сфармуляваныя нормы. Беларускамоўная прававая база створана. Рашэнне за парламентам: прыняць адпаведны механізм для разгляду дакументаў на абедзвюх мовах. Тым часам вядзецца складаная праца ў Інстытуце мовазнаўства пры Акадэміі навук. Адзін з праектаў, які выконваецца па даручэнні Прэзідэнта, - пераклад кодэксаў на беларускую.
Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі:
"Праца няпростая, паколькі юрыдычная тэрміналогія вельмі спецыфічная. Кожны кодэкс мае свае адметнасці. І часам над падборам эквівалентаў да рускіх тэрмінаў таксама даводзіцца нам працаваць, падбіраць эквіваленты. Мы ўвялі пры перакладзе кодэксаў некаторыя новыя тэрміны. У прыватнасці, сужэнцы ў значэнні "супруги". Іншага выйсця не было. Мы адрадзілі старажытнае беларускае слова "тастамент" у значэнні "завяшчанне". Гэта слова ўжывалася яшчэ ў 14-18 стагоддзях у перыяд ВКЛ".
Здаецца, так званыя "барацьбіты за справядлівасць", што па-за мяжой, якраз і складаюць матчынай "тастамент".
"Белорусский язык теряет коммуникационную функцию в обществе. Беларусь на последних позициях по использованию национального языка в медиа и быту", - из оппозиционного издания.
Мова льецца круглыя суткі праз хвалі Беларускага радыё. Як ні сёрфі - з рокавай "Сталіцы" на інтэлігентную "Культуру". Першы нацыянальны канал размаўляе са сваёй аўдыторыяй 18 гадзін запар. Адзін толькі "Радыёфакт" больш за 30 гадоў у эфіры.
Антон Васюкевіч, генеральны прадзюсар генеральнага прадзюсарскага цэнтра Беларускага радыё:
"Стаўлюся негатыўна да тых спроб прыватызаваць нашу беларускасць, нашу нацыянальную ідэнтычнасць і спекуляваць на гэтым. Рэчы, якія недаравальныя. Ведаеце, таму што калі ты імкнешся захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, а ў глабальным сусвеце гэта вельмі важна, межы зараз сціраюцца вельмі лёгка і вельмі хутка. Усё дзякуючы гэтаму глабалізму, інфармацыйным тэхналогіям, уніфікацыі. Але тое, што мы ствараем сваё ўласнае, беларускае, яно ствараецца на роднай зямлі тымі людзьмі, якія тут жывуць. Гэта таксама нашы літаратары, паэты, пісьменнікі".
Анастасія Васілевіч, кіраўнік цэнтра беларускай драматургіі пры Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі:
"У нас, у цэнтры беларускай драматургіі, ладзяцца лабараторыі драматургічныя. І вось ужо трэці год запар я бачу, што па 5 удзельнікаў. І вось зараз мы чакаем адзін беларускамоўны тэкст з апошняй лабараторыі пра культурныя традыцыі, пра вёску, пра тое, як жыць сучаснаму беларусу ў мегаполісе з той прагай да каранёў, да сямейнай гісторыі. Так, магу сказаць, што тэндэнцыя зараз такая, што маладыя беларускія драматургі абіраюць беларускую мову часцей, чым гэта было, напрыклад, 5 гадоў таму".
За гэты час змяніўся і Крэўскі замак. Першы з каменняў у краіне. У 2017-м руіны пачалі рэаніміраваць. Цытадэль, дзе Польшча і Вялікае княства Літоўскае падпісаліся пад уніяй, падзякавала: адкрыла нашчадкам сваю схаваную трэцюю вежу. І зараз гісторыя, якой больш за 6 стагоддзяў, паўстае з зямлі.
Наталля Чудакоўская, галоўны спецыяліст аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама "Без падтрымкі дзяржавы гэта было б немагчыма. 2022, 2023 гг., вы бачыце, сцяна паўднёва-заходняя была завершана, здадзена ў эксплуатацыю. І вось сёння ідуць работы па паўднёва-ўсходняй сцяне. Вы можаце бачыць іх. І вось на сённяшні дзень у 2025 годзе сродкі выдаткаваны ў поўным аб'ёме на ўвесь аб'ём будаўніцтва. Гэта 1 840 000 рублёў".
Адсутнасць культурнага развіцця ўнутры краіны, дэфіцыт ідэй і матывацый, немагчымасць застацца з беларускасцью і, даруйце, "нацыянальнае ёсць экстрэмізм" - такая ода ад збеглых да беларускай культуры сёння. Але на самай справе гэта "браханне нанова", цытаты прагучаць 28 мая на "Беларусь 1".