3.76 BYN
3.02 BYN
3.42 BYN
"Замкавую" эпоху рупліва захоўваюць у Беларусі
За час незалежнасці Беларусі змяніўся і Крэўскі замак. Першы з каменняў у краіне. У 2017-м руіны пачалі рэанімаваць. Цытадэль, дзе Польшча і Вялікае княства Літоўскае падпісаліся пад уніяй, падзякавала: адкрыла нашчадкам сваю схаваную трэцюю вежу. І зараз гісторыя, якой больш за 6 стагоддзяў, паўстае з зямлі...
Наталля Чудакоўская, галоўны спецыяліст аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама:
"Без падтрымкі дзяржавы гэта было б немагчыма. 2022, 2023 год, вы бачыце, сцяна паўднёва-заходняя была завершана, здадзена ў эксплуатацыю. І вось сёння ідуць работы па паўднёва-ўсходняй сцяне. Вы можаце бачыць іх. На сённяшні дзень у 2025 годзе сродкі выдаткаваны ў поўным аб'ёме, на увесь аб'ём будаўніцтва. Гэта 1 840 000 рублёў".
Дзмітрый Шляхцін, першы намеснік міністра культуры Беларусі:
"Дзяржаўныя выдаткі - гэта асноўны сродак для правядзення рэстаўрацыйных, рамонтных, кансервацыйных работ на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны. Урадам зацверджана Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы. Гэта адзін з асноўных дакументаў, які па сваёй сутнасці з'яўляецца такой квінтэсэнцыяй дзяржаўнай культурнай палітыкі на бягучую перспектыву".
Калі гаворым пра гістарычную памяць, маем на ўвазе і "замкавую" эпоху. Тое, што знішчылі нацысты, зараз нацыянальная каштоўнасць. Падмуркі не засталіся "травою парослымі" ні ў Гальшанах, ні ў Гродне, ні ў Косава. Мір і Нясвіж таксама ў 90-х не былі тварам краіны ў сусветнай прасторы. Падтрымка культурных арт-кластараў працягваецца і сёння.
Дзмітрый Яшчанка, дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж":
"Ішлі рэстаўрацыйныя работы і адбывалася закупка экспанатаў для таго, каб мы маглі напоўніць нашы калекцыі, нашыя фонды. Дзяржава ўвогуле патраціла больш за 70 мільёнаў долараў. Прыклад, каб ніхто не казаў, што ў Беларусі мала ўвагі надаецца культуры. Кожны год мы стараемся купіць тое, што на аўкцыёнах з'яўляецца, тое, што нам прапануюць калекцыянеры".

Недзе па Еўропе сёння рассцілаюцца і нашы слуцкія паясы. 48-м каштоўных адзінак, гэта только пра вядомыя. Скарб страцілі за першыя 3 месяцы Вялікай Айчыннай, калі ў Мастацкім арудавалі дырэктар Дрэздэнскай галерыі і ўпаўнаважаны за перапіс каштоўнасцей Гімлер. Таму тым, хто перажывае за стан беларускай культуры, ёсць чым заняцца. Пакуль там языкамі свярбяць, дзяржава працягвае ткаць і гэты нацыянальны сімвал у Слуцку.
Барыс Лазука, мастацтвазнавец, дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі:
"Дзякуючы Прэзідэнту, дзякуючы яго настойлівасці, чаканню, "што ў вас, вучоныя, атрымаецца" - адбылася дзяржаўная праграма. І яна, на маю думку, была паспяховай. Мы зараз маем не толькі копіі слуцкіх паясоў як элементы мужчынскага касцюма, які не носяць і паясамі не карыстаюцца, але з'явілася тое, што мы называем грунтоўнай, важкай памяццю. І вось менавіта дзеля гэтага, дзеля будучыні, дзеля выхавання нашай моладзі на гэтых лепшых традыцыях з'явілася і праграма".
Цэлы "Патэтычны дзённік памяці" напісалі і ў Вялікім тэатры. Творцы здзьмулі пыл са старых партытур Цікоцкага, Багатырова, Вагнера. Гэта таксама наша біяграфія. Эпілогам у масштабным праекце, што рэалізавалі дзякуючы гранту Прэзідэнта, стала клятва словамі Караткевіча "краю, які ніколі не пакінем". Іх чула Брэсцкая крэпасць, Санкт-Пецярбург, Масква.
Ганна Маторная, галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Беларусі:
"Праекты накшталт "Патэтычнага дзённіка памяці" сёння становяцца не проста музычнымі падзеямі, становяцца сапраўднымі культурнымі прэзентацыямі эпохі. Праз іх тэатр імкнецца захаваць памяць. Важным фактарам з'яўляецца і падтрымка з боку гледачоў, якія цікавяцца беларускай культурай на сцэне нацыянальнага тэатра. Гледачы праяўляюць жывую цікавасць да беларускага рэпертуара: задаюць пытанні пра будучыя пастаноўкі беларускіх аўтараў і актыўна наведваюць спектаклі".
Фильм| Белорусский язык - это наше тождество. Как белорусы сохраняют свою национальную сокровищницу?
Как белорусы относятся к родному языку сегодня? Специальный репортаж с проспекта Независимости, живой артерии Минска, где звучит голос нации. Опрос жителей, взгляд на белорусскоязычное образование в гимназии № 23 и мнения экспертов: от депутата Игоря Марзалюка до профессора Виктора Ивченкова и директора Института языковедения Игоря Копылова. Почему вопрос языка возникает опять? Что делается для сохранения наследия, как государство поддерживает белорусскую культуру - от перевода кодексов до реставрации Кревского замка? Разбираемся, почему язык живет, несмотря на спекуляции из-за границы.
Адсутнасць культурнага развіцця ўнутры краіны, дэфіцыт ідэй і матывацый, немагчымасць застацца з беларускасцю і, даруйце, "нацыянальнае ёсць экстрэмізм" - такая ода ад збеглых да беларускай культуры сёння. За пацверджаннем зайшлі ў госці да Беларускага саюза мастакоў і выставы "Арт-Мінск".
"Арт-Мінск" ладзіцца ўжо восьмы год. Як ведаю, больш за тысячу заявак. Мы можам казаць пра тое, што мастакі ёсць. Ёсць маладыя мастакі, якім цікава, трэба выказвацца.
Наталля Шаранговіч, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў:
"Так, безумоўна. Ведаеце, апошнія гады існуе такі пэўны бум вакол "Арт-Мінска". Заявак многа, прычым гэта не толькі сябры Беларускага саюза мастакоў. У гэтых велізарных падзеях ёсць вялікі сэнс: магчымасць заявіць аб сабе. Гэта першае і самае важнае. Тут ёсць мецэнаты, сябры саюза, сур'ёзныя крытыкі, часопісы, ёсць людзі, якія набываюць творы. Таму што для нас гэта своеасаблівы арт-рынак у беларускім мастацтве".
У работах размовы бабуль, філасофскія разважанні і міфалогія. Адкуль пайшлі сапраўдныя беларусы, што ні праца - наш культурны код, яго пераказ. Увогуле разумее кожны, хто працуе на гэтай зямлі, як важна не адступіцца ад сваіх ідэалаў. Берагчы пачуццё ўласнай годнасці, пПакуль з'ехаўшыя "байкі баяць" наконт выдуманага знішчэння, каб зноў набіць свае кішэні.