3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Іх закружыў майскі вальс. 45 маладзёжных пар атрымалі майстар-клас ад беларускіх прафесіяналаў
Прыгожа, кранальна і эмацыйна! У Беларусі дадзены старт рэспубліканскай акцыі "Вальс Перамогі". Першыя ўдзельнікі - 45 маладзёжных пар. Ім сёння выпала ўнікальная магчымасць навучыцца танцу. І ўсё пад кіраўніцтвам прафесіяналаў.
Атмасфера такая ж, як у Пераможным 1945-м, калі тысяча, а то і мільён, людзей выходзілі на плошчы гарадоў і сёлаў і проста танцавалі, радаваліся гэтаму доўгачаканаму міру. І гэта быў "Вальс Перамогі", і ён ізноў аб'ядноўвае пакаленні праз гады.
У Мінску ў Палацы Рэспублікі загучалі першыя акорды гэтай прыгожай традыцыі. 45 маладых пар атрымалі ўрок вальса ад беларускіх майстроў танцавальнага спорту. Вучаць самым базавым рухам. Прамы крок, паварот, змену пазіцый у пары. Дарэчы, сёлета танец выконваецца пад песню "Майскі вальс".