3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
Рагожнік - беларусам: Незалежнасць - гэта самае каштоўнае, што мы маем сёння
У пасольстве Беларусі ў Маскве адбыўся ўрачысты прыём у гонар важнай для беларусаў даты - Дня Незалежнасці. Павіншаваць нашу краіну прыйшлі дыпламаты, ваенныя аташэ, палітыкі, вядомыя медыяперсоны і зоркі эстрады.
Беларускі народ прайшоў няпросты шлях у барацьбе за свабоду і незалежнасць. Загінулі амаль 3 млн чалавек або кожны трэці жыхар нашай краіны. Каля 10 тыс. вёсак былі поўнасцю знішчаны, у тым ліку разам з жыхарамі. Больш за 400 з іх паўтарылі трагічны лёс Хатыні, таму гістарычная памяць для беларусаў свяшчэнная.
І сёння мы робім усё магчымае, каб жахі вайны ніколі не паўтарыліся. Мы адстойваем інтарэсы сваёй краіны на міжнародных пляцоўках і развіваем эканоміку, бо незалежная эканоміка - гэта гарантыя палітычнага і эканамічнага суверэнітэту.
"Мы даўно сталі самадастатковымі. Самадастатковыя ў машынабудаванні, самадастатковыя ў харчовай бяспецы. Мінулы год характарызуецца ростам тавараабароту больш чым на 7 %. Мы дасягнулі небывалага рэкорду. Гэта амаль 60 млрд долараў. Гэта характарызуе тыя добрыя, сяброўскія адносіны з нашай братэрскай Расіяй, якія на працягу многіх гадоў мы сфарміравалі, - расказаў Аляксандр Рагожнік, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі. - Я хачу пажадаць нашым беларусам цаніць тое багацце ў выглядзе незалежнасці, якое мы здабылі, перажыўшы на працягу стагоддзяў столькі нягод. Гэта самае каштоўнае, што мы маем сёння".
У гонар Дня Незалежнасці ў культурным і дзелавым цэнтры пасольства адбыўся святочны канцэрт, які сабраў самых яркіх зорак беларускай эстрады. Сярод іх знакамітыя "Пясняры" і палымяныя "Дразды", якія праз музыку працягваюць захоўваць беларускія традыцыі і любоў да сваёй зямлі.